Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Метадычны кабінет

 Адзіная метадычная тэма каледжа:

«Павышэнне якасці падрыхтоўкі кваліфікаваных рабочых і спецыялістаў праз удасканаленне ўзроўню прафесійнай кампетэнцыі педагога»

Задачы па рэалізацыі метадычнай тэмы:

 

1. Стварэнне ўмоў для прафесійнага росту педагагічных работнікаў праз павышэнне кваліфікацыі, атэстацыю, удзел у пасяджэннях педагагічнага савета, цыклавых камісій, семінараў і т. д.

2. Павышэнне якасці навучання вучняў на аснове ўкаранення на вучэбных занятках інфармацыйна-камунікацыйных і іншых сучасных адукацыйных тэхналогій, метадаў і формаў навучання.

3. Распрацоўка і абнаўленне структурных элементаў вучэбна-метадычных комплексаў навучальных дысцыплін (прадметаў).

4. Садзейнічанне развіццю творчага патэнцыялу педагагічных работнікаў і навучэнцаў праз удзел у каледжных, гарадскіх, абласных і рэспубліканскіх конкурсах, канферэнцыях, алімпіядах, выставах, аглядах і інш.

5. Удасканаленне самаадукацыйнай дзейнасці педагогаў для забеспячэння якаснай падрыхтоўкі рабочых і спецыялістаў.

6. Вывучэнне і абагульненне станоўчага педагагічнага вопыту работы.

Раздзелы сайта