Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

02.11.2022

Геній беларускага слова

У кожнага народа ёсць паэты, веліч і значэнне якіх узрастаюць ад пакалення да пакалення. Адзін з іх, у нас, беларусаў – Якуб Колас! 3 лістапада 1882 года ў сялянскай сям’і нарадзіўся трэці сын, якога назвалі Кастусь – Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч. Вельмі хутка ён стане пісаць вершы пад псеўданімам Тарас Гушча, Дзяцька Карусь, Агарак, Альбуцкі, Тамаш Булава, Адзінокі, Андрэй “Сацыяліст”, Лесавік і інш. Аднак больш мы яго ведаем як Якуба Коласа, класіка беларускай літаратуры. Раман Сабаленка пісаў: “Колас – гэта хлеб, гэта само жыццё”. Сваім псеўданімам яшчэ на пачатку творчай дарогі малады паэт быццам падкрэсліў, што ўсім жыццём і творчасцю заўсёды будзе цесна звязаны з роднай зямлёй, што стане неад’емнай часцінай народа, з яго жыцця, як з найглыбейшай крыніцы, будзе чэрпаць думкі і надзеі, матывы і фарбы. У гэтым годзе беларусы адзначаюць 140-ю гадавіну з дня нараджэння Якуба Коласа. Музеі, тэатры, бібліятэкі краіны імкнуцца сваімі мерапрыемствамі пазнаёміць як мага больш людзей з малавядомымі фактамі з жыцця Коласа. Бібліятэка каледжа таксама падрыхтавала для сваіх наведвальнікаў мерапрыемства да гэтай знакамітай даты – выставу-партрэт пад назвай “Геній народнага слова”. На паліцах размешчаны кнігі і часопісы, прысвечаныя жыццёваму і творчаму шляху паэта, прадстаўлены фотаздымкі Коласа рознага ўзросту. З цікавасцю пералістваюць навучэнцы каледжа альбом “Якуб Колас у творчасці мастакоў”. З яго старонак на чытачоў глядзіць беларускі пясняр у выкананні В.Волкава, А.Глебава, Л.Дударэнкі, В.Шаранговіча, М.Савіцкага, М.Гумілеўскага, З.Азгура і іншых. Творчасць Якуба Коласа да гэтай пары невычэрпная крыніца тэм для жывапісцаў, скульптараў, майстроў кніжнай і станкавай графікі. Сенняшняе прачытанне твораў класіка беларускай літаратуры дасць магчымасць у многім па-іншаму глянуць на жыццё, на лёс, на гісторыю беларусаў, лепш і глыбей зразумець іх душу, характар, светапогляд, адчуць найвялікшы цуд –беларускую мову.


Разделы сайта